02 19:12:37.09.2008 IQ48 зьмяняюць назву

Цалкам гатовы альбом гурта IQ48 пад назвай «Марсіяне» музыкі вырашылі перайменаваць. Яўген Бузоўскі: «Мы раптоўна дазналіся, што альбом пад такой назвай ужо выдалі расейцы з „Братья Грим“, таму вырашылі не паўтарацца». Назву для новага дыску «здаровых ласей» можа прыдумаць кожны.

Нядаўна гурт IQ48 вярнуўся з Запароскага краю, дзе разам з малдаўскім калектывам Zdob si Zdub ды ўкраінцамі «Бумбокс» быў хэдлайнэрам літаратурна-музычнага андэграўнднага фэстывалю «День Незалежності з Махном». Уражаныя гучаньнем выступоўцаў і ўспрыманьнем украінскай публікі, хлопцы пачалі рыхтавацца да прэзэнтацыі свайго другога альбома.

Паводле словаў гітарыста калектыву Яўгена Бузоўскага, матэрыял для альбома цалкам запісаны і знаходзіцца ў стадыі зьвядзеньня. Прэзэнтацыя яго будзе ўжо ў канцы кастрычніка, а канчатковай назвы ён так і не атрымаў. Яўген дадаў, што самі музыкі прыдумалі некалькі варыянтаў, але так і ня здолелі выбраць лепшы. «Напачатку было вырашана назваць дыск „Марсіяне“, але гурт „Братья Грим“ аказаўся больш спрытным і ўжо выдаў альбом з такой назвай».

IQ48 хутка знайшлі выйсьце: музыкі прапанавалі «пакрэатывіць» сваім прыхільнікам. Складанасьць у тым, што трэк-ліст трымаецца ў сакрэце. Вядома, што ў альбоме будзе 12 трэкаў, і ўсе яны неаднаразова гучалі падчас канцэртаў. Бонусам кружэлкі стануць 4 відэакліпы, у тым ліку і зусім новыя на песьні «Гэй, наперад!» і «Я звар’яцела».

Каб прапанаваць сваю назву для новага альбома гурта, трэба зарэгістравацца на сайце vkontakte.ru ў групе «IQ48 - здаровыя лосі»

(http://vkontakte.ru/club2169844).

Альбо даслаць на e-mail калектыву varjaty@gmail.com. Музыкі абяцаюць аўтару лепшага варыянту назвы саму кружэлку з аўтографамі і нейкі сакрэтны, але вельмі каштоўны, падарунак. Акрамя таго, пераможца атрымае два запрашальнікі на прэзэнтацыю альбома.

ТГ

BUZZA
07.09.2008 09:57
УВАГА!!!!
Акцыя працягваецца да 10-га верасьня.
Канчатак —17.00.
BUZZA
05.09.2008 15:11
ХЛАПЦЫ І ДЗЕЎЧЫНЫ! ЗЯМЛЯНЕ!
ПАВЕДАМЛЯЕМ ВАМ, ШТО ПРАПАНОВЫ НАЗВЫ НОВАГА АЛЬБОМУ ГУРТА IQ48 БУДУЦЬ ПРЫМАЦЦА ТОЛЬКІ ДА 7-ГА ВЕРАСЬНЯ!!!
АКЦЫЯ СКОНЧЫЦЦА А 12-Й ГАДЗІНЫ!
КАРАЦЕЙ КАЖУЧЫ, ХТО ЯШЧЭ МАЕ ЯКІЯ ВАРЫЯНТЫ — КУЛЯЙ ПРАПАНУЙЦЕ ЙХ У АДПАВЕДНЫМ РАЗДЗЕЛЕ НАШАЕ УКАНТАКАЎСКАЕ ТУСОЎКІ!!!!
НАГАДВАЕМ, ШТО АЎТАР ЛЕПШАГА ВАРЫЯНТА НАЗВЫ АТРЫМАЕ АДПАВЕДНА ПАДПІСАНЫ МУЗЫКАМІ ГУРТА АЛЬБОМЧЕГ, ДВА КВІТКІ НА ЯГО АФІЦЫЙНУЮ ПРЭЗЭНТАЦЫЮ, А ТАКСАМА ....... СЮПРЫЗ АД ЛАСЕЙ!!!
СЬПЯШАЙЦЕСЯ, СЯБРЫ!!!
Ганна
03.09.2008 14:10
ікавая падача інфармацыі. Першыя ідэі наконт назвы альбома з"явіліся яшчэ у канцы мая