Беларусы з гурта IQ48 возьмуць удзел у вялікім фэстывалі “be2gether” з удзелам вядучых гуртоў Эўропы, які пройдзе 24-26 жніўня на мяжы Беларусі і Літвы (натуральна, што зь літоўскага боку), непадалёк ад Нарвяліскага замку. Такім чынам, нашу краіну на фэстывалі прадставяць тры гурты – акром IQ48, гэта “Ляпіс Трубяцкой” і “Drum Ecstasy”. Днямі арганізатары фэстывалю вырашылі праблемы зь беларускімі чыноўнікамі і абвесьцілі поўны сьпіс выступоўцаў.
Пытаньне аб правядзеньні фэсту “be2gether” вырашалася на самым высокім узроўні. Шэраг пытаньняў паўстаў празь месца правядзеньня мерапрыемства, бо яно ўпіраецца ў дзяржаўную мяжу зь Беларусьсю. Пытаньне зь беларускім бокам узгадняў міністар унутраных справаў Літвы Раймондас Шукіс. Як заўпэўніваюць арганізатары, на сёньня ўсе дазволы атрыманыя. Арганізатары плянуюць сабраць на пляцоўцы ў 50 гектараў, непадалёк ля Нарвяліскага замку ад 10 000 да 30 000 гледачоў. Цягам трох дзён з 24 па 26 жніўня тут выступіць з тры дзясяткі гуртоў з ЗША і Эўропы. Вось сьпіс выканаўцаў, якія ўжо далі сваю згоду на ўдзел у фэстывалі. Арганізатары кажуць, што гэты сьпіс яшчэ будзе дапаўняцца:
Drum Ecstasy (BY)
Zion Train (UK/DE)
Tanel Padar & the Sun (EE)
Myslovitz (PL)
Ляпіс Трубяцкой (BY)
DataRock (NO)
Poets of the Fall (FI)
Leaves (IS)
Андрус Мамантовас (LT)
Skamp (LT)
Pieno lazeriai (LT)
G&G Sindikatas (LT)
Joana & the Wolf (UK)
New York Ska Jazz Ensemble (US)
Boogaloo DJs (LT)
DJ Food & DK (UK)
Metal on Metal DJs (LT)
Alex Gopher (FR)
Brainers (LT)
Mountainside (LT)
dr.Green (LT)
IR (LT)
Літаральна сёньня да гэтага сьпісу была далучана яшчэ адна беларуская група - IQ48. Складальнік канцэртнай праграмы фэстываля “be2gether” Давід Блюўштэйн кажа: “На фэсьце прадстаўлена розная музыка: ад цяжкага року і рэгі да танцавальнай электронікі. А вось такога лёгкага рэп-року, які выконвае IQ48, якраз няма. Мяркую, што гэта дадасьць разнастайнасьці ў праграму фэсту”.
Інфармацыйны партнэр фэстывалю “be2gether” – “Тузін Гітоў”
SB, ТГ