04.05.2008 ЯК МЫ ПІШАМ НОВЫ АЛЬБОМ
ЯК МЫ ПІШАМ НОВЫ АЛЬБОМ

Сьвята ўсіх працоўных мы правялі ў шэрым, здавалася, ціхім і загадкавым будынку побач з паркавымі алеямі. Але ўнутры жыцьцё віравала, а ва ўтульнай студыі тэмпэратура і пазытыўны, а ў нечым нават дзёрзкі настрой зашкальваў. Гэта «здаровыя лосі» пішуць новы альбом...

ПОЎНУЮ ВЕРСІЮ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ 

http://generation.by/news2336.html#comments


30.04.2008 НАПЕРАД, лосі!!!!!!
НАПЕРАД, лосі!!!!!!

Гурт IQ48 прадстаўляе ў новым туры на ТГ свой сьвежы твор - «Гэй, наперад!» (іншую вэрсыю, чым на складанцы «НезалежныЯ»). Музыкі апавядаюць, што спачатку яны задумалі гэтую песьню, а ўжо потым дазналіся, хто быў аўтарам яе тэксту. «Здаровыя лосі» называюць дадзеную кампазыцыю трохі нетыповай для гурта, бо «вакаліст Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу».

Гісторыя песьні даволі цікавая. Яна бярэ пачатак ад аднаго з нашых варшаўскіх канцэртаў. У клюбе, дзе адбываўся выступ, на сьценах былі разьвешаныя розныя беларускія афішы, фотаздымкі. І сярод гэтага мы знайшлі паперку зь вершам «Гэй, наперад!». Ніякіх зьвестак пра аўтара, акрамя году напісаньня, пазначана не было. Адразу зьявілася жаданьне спалучыць такі клясычны тэкст з сучаснай музыкай. Сфатаграфавалі, прывезьлі на радзіму. І толькі тут даведаліся, што гэта верш Янкі Купалы. У выніку атрымаўся такі вось энэргічны твор.

Напэўна, трохі нетыповы для нашага гурта, бо Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу. Але мы лічым «Гэй, наперад!» адной зь лепшых песьняў на будучым альбоме, рэліз якога заплянаваны на верасень гэтага году. Спадзяемся, наведнікам «Тузіна Гітоў» ён таксама спадабаецца.



IQ48, для ТГ

 

ГАЛАСАВАЦЬ ПАЧЫНАЙЦЕ 1-ГА ТРАЎНЯ НА www.music.fromby.net 


17.04.2008 Менск у Менску: нараджаецца альтэрнатыва «Басовішчу»
Менск у Менску: нараджаецца альтэрнатыва «Басовішчу»Шэраг беларускіх гуртоў выступілі на фэстывалі, што праходзіў у польскім горадзе Менск-Мазавецкі. Гэта горад, празь які праяжджае амаль кожны, хто зь Беларусі едзе ў Варшаву, ці далей на захад. Ідэя правядзеньня беларускага рок-фэсту ў польскім Менску нарадзілася яшчэ летась, а сёлета арганізатары ўжо заяўляюць: іх імпрэза можа ў будучыні скласьці канкурэнцыю «Басовішчу». Па прыезьдзе зь Менску ў Менск музыкі з гурта ІQ48 падзяліліся з ТГ сваімі ўражаньнямі: «Польскія „менчукі“ нас папросту ўразілі. Большая частка зь іх бачылі гурт упершыню, ужо ня кажучы пра веданьне тэкстаў. Але з трэцяй песьні народ стаяў на вушах!»

11 красавіка ў горадзе Менск-Мазавецкі адбыўся канцэрт гуртоў ІQ48, Onegin і Andre Karp (сольны праект экс-вакаліста Parason). Менск-Мазавецкі - гэта горад, празь які праяжджае амаль кожны, хто зь Беларусі едзе ў Варшаву, ці далей на захад. Ідэя правядзеньня беларускага рок-фэсту ў польскім Менску нарадзілася яшчэ летась, калі на адрэс аргкамітэту фэстывалю «Rock in Minsk» прыйшло шмат заявак на выступ беларускіх гуртоў. З грошаў, якія тады атрымалася сабраць, людзі зь Незалежнай культурнай ініцыятывы (www.nik.minskmaz.com.pl) вырашылі зрабіць новы міні-фэст. У рэалізацыi гэтай ідэі ім дапамог польскі часопіс «Pro-Rock» (www.pro-rock.pl). Вынікі іх працы змаглі пабачыць як жыхары Менска-Мазавецкага, так і польскія і беларускія студэнты, шмат якіх зараз вучыцца ў блізкай Варшаве. Такая імпрэза праходзіць у першы і, відаць што, не ў апошні раз. У выніку задаволенымі засталіся, як арганізатары, так і музыкі.

«Спачатку мы трохі спужаліся, - апавядаюць музыкі з гурта ІQ48, - бо вопыту выступаў у кіназалях (а менавіта ў адной з такіх адбывалася імпрэза) ня маем. Але рэспэкт тамтэйшым арганізатарам і апаратчыкам! Па-першае, сцэна была абсталяваная акурат па stageplan'у нашага райдэра, па-другое, мы мелі гадзіну на саўндчэк. Уразілі самі гледачы, большая частка якіх бачыла гурт упершыню, ужо ня кажучы пра веданьне тэкстаў. Але з трэцяй песьні народ стаяў на вушах!»

«Здаровыя лосі» зазначаюць, што па энэргетыцы гэта быў адзін зь лепшых іх канцэртаў: «Пасьля выступу нас яшчэ доўга клікалі на біс, увогуле адпускаць не хацелі. Па-добраму зьдзівіла і ўзрадвала праца сьветлавікоў. гэта сапраўдныя прафэсіяналы, якія ня проста тупа ціскалі на кнопкі, а паспрабавалі мінімальнымі сродкамі зрабіць нейкае сьветлавое шоў. І гэта пасьпяхова атрымалася!»

Арганізатары пакуль безыменнага фэстывалю ў Менску-Мазавецкім маюць намер працягваць задуманую справу і спадзяюцца, што ў будучыні гэты фэст складзе канкурэнцыю «Басовішчу».

SB, Тузін Гітоў

15.04.2008 ЛОСІ ў студыі
Гурт IQ48 распачаў запіс новага альбому!

14.04.2008 ЛОСІ МАЗАВЕЦКІЯ
ЛОСІ МАЗАВЕЦКІЯ

Лосі ў гэтыя выхадныя вярнуліся з Польшчы, дзе гралі у горадзе зь дзіўнай назвай Мінск Мазавецкі! Гэта быў такі "беларускі дэсант" у складзе Андрэя Карповіча (экс—Парасон), гуртоў ONEGIN і IQ48. Айк'юшнікі выступалі ў якасьці хэдлайнэраў фэсту. Канцэрт па словах музыкаў быў  проста супэрскі. Публіка вар'яцела і бязглузда танчыла, асабліва дзеўчыны, а пасьля асноўнага сэту, лосяў яшчэ 10 хвілінаў выклікалі на "біс", што хлапцамі і была зроблена!

Сёньня гурт IQ48 ужо сядае ў студыю і пачынае запіс свайго другога альбому, 

а ўжо ў субботу выпраўляецца ў Польшчу на здымкі новых відэакліпаў! 


03.04.2008 МНОГА БУКАФ!!!
МНОГА БУКАФ!!!

Гурт IQ48 толькі вярнуўся з Польшчы, дзе адыграў свой сэт на фэсьце "Solidarny z Bielarusia-3". Выступ ласей спадабаўся, як самім музыкам так і пятнаццаці тысячам глядачоў. Аб чым сьведчыць тое, што ўжо раніцай наступнага дня адміністратару IQ48 Алёне Скарабагатай тэлефанавалі палякі і на розныя галасы крычалі ёй аб тым як вядучыя польскія інфармацыйныя  выданьні з усяга канцэрту асабліва вылучаюць "выступ вельмі сьвежага і 

перспектыўнага гурта IQ48". Таксама станоўчым вынікам канцэрту стала тое, што хлапцоў запрасілі зайграць у красавіку некалькі канцэртаў у Польшчы і зьняць яшчэ два відэакліпа! Акрамя таго вызначана студыя, на якой лосі у красавіку засядуць за запіс доўгачаканага альбому. Студыя знаходзіцца на Радзіме, у Менску. І яшчэ... Па некаторых чутках у гурце на саксафоне зараз ня грае Дзяніс Дзеравенка...

гэтае так, але ўсё добра, падрабязьней зараз казаць ня можам.

Дзякуй Вам, нашыя сябры і дай Божа, каб усё гэтае атрымалася! Ура!

 

 


25.03.2008 "НезалежныЯ" ЛОСІ

Новую, але ўжо вядомую па канцэртах песьню гурта IQ48 на верш Янкі Купалы ўжо можна вельмі проста спампаваць тут:

http://niezaleznyja.svaboda.info/


17.02.2008 КАНЦЭРТ У ГУДВІНЕ
КАНЦЭРТ У ГУДВІНЕ

УРА!!! ДАЧАКАЛІСЯ!!! УСЕ НА КАНЦЭРТ!!!

АТМАСФЭРУ СЬВЯТА ВАМ ПАДАРУЮЦЬ IQ48 і :B:N: + сьпецыяльныя таямнічыя госьці ZET FAMILY!!!!

 

КОЛЬСКАСЬЦЬ КВІТКОЎ АБМЕЖАВАНАЯ!!! СЬПЯШАЙЦЕСЯ!!!

 

 


17.02.2008 ГАЛАСУЙ ЗА СЬВЯТЛО!!!

БРАЦІКІ І СЯСТРЫЧКІ, ПАДТРЫМАЕМ ЛАСЕЙ У ГАЛАСАВАНЬНІ ЗА ЛЕПШЫ БЕЛАРУСКІ КЛІП!!!

http://www.zapalnicka.eu/glosowanie.php


31.12.2007 НОВАЕ ВІДЭА З БАСОЎ!!!

Глядзець, качаць тут

http://community.livejournal.com/varjaty/


Архіў навінаў